26 лютага 2022 г.
у нашай установе адукацыі былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня
"Дзень прафілактыкі правапарушэнняў"
Навучэнцы 1-4 класаў пры правядзенні гульні-практыкуму "Правы і абавязкі. Ці ёсць яны ў дзяцей?" папоўнілі свае веды аб правах і абавязках чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця. Перавагі аддавалі рабоце з маляўнічымі ілюстрацыямі. Актыўныя былі ўсе навучэнцы, абмяркоўвалі сітуацыі, у якія трапляюць знаёмыя і казачныя героі, чые правы аказаліся парушанымі.
Падчас правядзення круглага стала "Правапарушэнне і адказнасць" дзеці, працуючы ў групах, змаглі рэальна ацаніць прычыны ўчынення правапарушэнняў сярод падлеткаў і адказнасць за іх садзейнічанне.
Кожнаму разумнаму чалавеку, які хоча пражыць паўнавартаснае жыццё, варта сур'ёзна задумацца - а ці каштуюць хвіліны сумнеўнага задавальнення таго, каб аддаваць за іх усё жыццё, напоўненае сапраўднымі радасцямі і задавальненнямі? З гэтай мэтай навучэнцамі 10 класа былі створаны буклеты "Мы супраць наркаманіі. А ты з намі?" і распаўсюджаны сярод падлеткаў іншых класаў.
Педагогам сацыяльным Піліпёнак Т.В. з навучэнцамі 9 класа праведзена слайд-гутарка "За жыццё без нікатыну!". Мэтай гутаркі паслужыла жаданне сфарміраваць у падлеткаў ўяўленні аб курэнні, як аб шкоднай звычцы, якая ўплывае на агульнае самаадчуванне і знешнасць чалавека. Былі прагледжаны відэаролікі аб шкодзе курэння. У ходзе гутаркі былі закрануты вострыя праблемы барацьбы з тытунекурэннем. Дзеці выявілі асноўныя прычыны нікацінавай залежнасці, па якіх характарыстыках можна выявіць чалавека, які курыць, зрабілі для сябе пэўныя высновы. У завяршэнні заняткі дзеці атрымалі буклеты «Скажы, НЕ курэнню!»
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў былі арганізаваны спаборніцтвы па шашках і шахматах «Юны гросмайстар». У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 навучэнцаў, усе яны, пераадольваючы хваляванне імкнуліся да перамогі. Вышэйшае шашачнае званне атрымаў Палазнік Кірыл, вучань 2 класа, званне гросмайстра па шахматах атрымала Радзюкевіч Ксенія, вучаніца 4 класа.
Навучэнцы 5-9 класаў паказалі свой спартыўны спрыт, упартасць пры правядзенні спартыўнай эстафеты «Паласа перашкод». Падчас узнагароджання дзеці не хавалі сваіх радасных эмоцый і пачуццяў, якія іх перапаўнялі.
19 лютага 2022 г.
У суботу навучэнцы нашай школы наведалі Беларускі дзяржаўны цырк, прадстаўленне "Вось такі слон". Падчас прадстаўлення дзеці выпрабавалі радасць, здзіўленне, захапленне. На арэне былі акрабаты, паветраныя гімнасты, канатаходцы, фрызскія коні, дрэсіраваныя мядзведзі, малпы і нават гусі. Дзеці не маглі стрымаць воклічы захаплення, калі на арэне з'явіўся галоўны герой шоў - індыйскі слон па мянушцы Мара. Ён спрытна танчыў, уставаў на табурэт і нават рабіў стойку на пярэдніх нагах. Напэўна сустрэча з жывёлай і яркае шоу запомняцца дзецям надоўга.
Сярод навучэнцаў 10-11 класаў прайшлі спаборніцтвы па валейболе. Гульня атрымалася відовішчнай. Было відаць, што яна дастаўляе велізарнае задавальненне не толькі ігракам, але і балельшчыкам. Спартыўны азарт валейбалістаў зараджаў ўсіх сваёй энергіяй.
Конкурсная праграма “Пагуляем у роднае слова” была праведзена для вучняў пачатковых класаў. Мэтай дадзенага мерапрыемства было выхаванне любові і павагі да родный мовы, культурных традыцый свайго народа. У час мерапрыемства вучніўспомнілі беларускія песні, казкі, прыказкі і прымаўкі, інсцэніравалі пацешкі. Асабліва захапілі вучняў заданні “Прыдумай рыфму” і “Перакладчыкі”. Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па знакамітых мясцінах нашай роднай Беларусі і зрабілі выснову, што Радзіму трэба не толькі любіць, але і ведаць яе мову, гісторыю і самабытную культуру.
Навучэнцы 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай панараме "Мілыя вобразы роднага краю". Рабяты адгадвалі загадкі, вырашалі шарады, выступалі ў ролі лінгвістаў і перакладчыкаў, гарталі ў памяці старонкі гісторыі краіны.
З мэтай вывучэння ўмоў выхавання і пражывання непаўналетніх, педагогам сацыяльным, класнымі кіраўнікамі, кіраўніцтвам школы наведаны шматдзетныя сем'і ў рамках рэйду "Сям'я".
12 лютага 2022 г.
Традыцыйна ў нашай установе адукацыі ў кожную другую суботу праходзіць Дзень здароўя.
Старт быў дадзены пры правядзенні спартыўных спаборніцтваў "У пошуках здароўя" з навучэнцамі 1-4 класаў. Мерапрыемства праходзіла на свежым паветры, дзеці з цікавасцю пераадольвалі цяжкасці, стараліся з усіх сіл, бо лыжныя гонкі - гэта так выдатна, а "жывая мішэнь" - гэта крута!
Працягнуў тэматыку дня - спартыўнае свята "Нашы рэкорды любімай Беларусі" для навучэнцаў 5-8 класаў. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці, а галоўнае, што неабходна было праявіць - вытрымку і ўзаемавыручку. Спартыўнае свята атрымалася: у спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, азарт каманд быў высокі, падтрымка балельшчыкаў - актыўнай.
Тэма патрыятычнай гадзіны "Захоўваючы гістарычную памяць" у 10 класе выбрана не выпадкова. Як казаў В.Караткевіч «У падзеях мінуўшчыны - нашыя карані». Захоўваючы гістарычную памяць, прывіваючы павагу да нацыянальнай спадчыны, мы ствараем падмурак будучыні. У час правядзення мерапрыемства навучэнцы прыводзілі прыклады мужнасці і адвагі, праяўленай беларускім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра найбольш значныя памятныя мясціны Беларусі.
Навучэнцы 11 класа пры правядзенні вечара пытанняў і адказаў "У палоне ілюзій" па прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў адкрыта задавалі пытанні, якія актыўна цікавілі, актыўна абмяркоўвалі і знаходзілі адказы. Вынікам вечара было аднагалоснае выказванне навучэнцаў «СКАЖАМ НАРКОТЫКАМ - НЕ!»
Мэтай конкурснай праграмы "У свеце права і закона", праведзенай з навучэнцамі 9 класа педагогам сацыяльным, з'яўляецца прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, выхаванне прававой свядомасці навучэнцаў. Педагог сацыяльны расказала навучэнцам аб Канстытуцыі, аб асноўных заканадаўчых базах, якія сабраны ў спецыялізаваныя Кодэксы прававой накіраванасці, хлопцы разгледзелі паняцці: закон, адказнасць, правіну, учынак, правапарушэнне, злачынства.
5 лютага 2022 г.
"Школьныя гады цудоўныя..." шмат разоў паўтараюць гэтыя словы выпускнікі школ. Першая субота лютага - дзень, калі выпускнікі школ традыцыйна збіраюцца на дзень сустрэчы. Гэта нагода ўспомніць бесклапотныя гады, зноў убачыць сваё першае каханне, настаўнікаў, весела правесці час. Для ўсіх выпускнікоў нашай школы на сайце падрыхтавана прэзентацыя "Выпускнікам мінулых гадоў прысвячаецца". Презентация Вечер встречи с выпускниками 2022
Удзельнікаў “Сцежкі здароўя” чакалі вельмі арыгінальныя выпрабаванні: весёлая эстафета с клюшкай, “Гоншчыкі”, “Снайперы” і многія іншыя спартыўныя гульні, якія развіваюць не толькі фізічныя якасці дзяцей, алеі выхоўваюць сяброўства, калектывізм, пачуццё таварыства. Асабліва захапілі вучняў 1-4 класаў лыжныя гонкі. На лыжні яны вучыліся спрыту і павышалі імунітэт да інфекцыйных захворванняў. Зіма яшчэ наперадзе і ёсць час для ўдасканалення майстэрства. Дык няхай яна прынясе ўсім радасць і натхненне!
Вучні школы рыхтуюцца да 140-годдзя беларускага песняра Янкі Купалы. На імпрэзе “Чытаем Купалу разам” вучні 5-8 классаў спасцігалі мудрасць купалаўскага радка.
Падчас правядзення экалагічнага марафону "Дзённік падарожніка" у рэжыме анлайн члены ГА БРПА пазнаёміліся з экскурсійнымі аб'ектамі Мінскай вобласці, з помнікамі ЮНЕСКА ў Беларусі, з цікавымі месцамі роднай вёскі Сярагі. У ходзе мерапрыемства вучні яшчэ раз пераканаліся, якая шматгранная, прыгожая і цікавая наша краіна, як важна ведаць і шанаваць яе гісторыю і культуру, берагчы і захоўваць прыгажосць роднага краю.
Вучні 9 класа за круглым сталом “Наша нацыянальнае права” азнаёміліся з прапановамі, якія ўнеслі беларусы ў праект новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З мэтай павышэння граматнасці навучэнцаў у пытаннях бяспекі ў Інтэрнет-прасторы і фарміравання агульнапрынятых норм паводзін у сетцы педагогам сацыяльным Піліпёнак Т.В. з навучэнцамі 10 класа праведзены праблемны дыялог «Адказныя паводзіны ў сетцы Інтэрнэт».
Сярод навучэнцаў 10-11 класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Снежны снайпер". Усе ўдзельнікі вельмі стараліся і паказалі добрую фізічную падрыхтоўку.