Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

январь 2022

Дата: 12 января 2022 в 09:06, Обновлено 30 января 2022 в 22:11

29 студзеня 2022 года 

Пад дэвізам “Мы выбіраем здаровы лад жыцця – шлях да поспеху” прайшоў тэматычны шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі.
Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя сярод навучэнцаў 1-4 класаў былі праведзены лыжныя гонкі "Усё на старт!". Дзеці спрытна  прайшлі дыстанцыю 1 км на найлепшы вынік.


У працэсе правядзення праектна-дзелавой гульні "Падлетак і алкаголь" навучэнцы 11 класа прапанавалі і абмеркавалі метады прафілактыкі алкагольнай залежнасці сярод падлеткаў і моладзі. У канцы мерапрыемства навучэнцы сфармулявалі правілы і дзеянні, якія дапамогуць засцерагчы падлеткаў ад шкодных звычак.


Праблема наркаманіі не новая, але ў цяперашні час яна набывае вялізныя маштабы. Навучэнцы 10 класа прынялі ўдзел у актуальным дыялогу "Кошт залежнасці - жыццё". Пасля прагляду відэафільма дзеці актыўна абмеркавалі дадзеную праблему.


У рамках арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні ў шосты школьны дзень педагогам-арганізатарам Радзюкевіч М.С. арганізавана акцыя "Піянер славіцца справамі". У рамках якой дзеці займаліся добраўпарадкаваннем помніка загінуўшым воінам-землякам в. Серагі, тым самым дэманструючы даніну мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну.


Заняткі з элементамі трэнінгу “Быць упэўненым у сабе – гэта здорава!”, праведзены педагогам сацыяльным Піліпёнак Т.В. з навучэнцамі 9 класа, садзейнічала адпрацоўцы навыкаў упэўненых паводзін, самапазнання, павышэння самаацэнкі навучэнцаў, агульнага эмацыйнага настрою і добразычлівых адносін адзін да аднаго.


22 студзеня 2022 г.

Дзень Краязнаўства, прысвечаны Году гістарычнай памяці

З мэтай вывучэння гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны свайго народа навучэнцы школы ў рамках праведзенага мерапрыемства – краязнаўчай панарамы “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” пазнаёміліся з відэафільмам “Слуцк. Падарожжа ў часе», з прагляду якога даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі нашага горада.

Навучэнцы падрыхтавалі выступленне аб двух сёстрах-паэтэсах, якія вучыліся ў нашай школе і шмат чаго дасягнулі як творчыя асобы. Дзеці пазнаёміліся з новай кнігай нашай зямлячкі Зоі Падліпскай "Сістэма каардынат", яны адкрыюць для сябе дзіўных людзей, у тым ліку і аднавяскоўцаў, якія стануць для іх станоўчым прыкладам.

Навучэнцы 1-4 класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў рамках інтэрактыўнай гульні-віктарыны "Каб любіць Беларусь нашу мілую…". Яны прайшлі туры “Беларусь ад “А” да “Я”, “Аўкцыён”, “Вядомыя імёны Беларусі”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, папоўнілі і праверылі свае веды па беларускай сімволіцы, геаграфіі і гісторыі Беларусі, яе мовы і літаратуры.

Педагог-арганізатар Радзюкевіч М.С. для навучэнцаў 5-8 класаў арганізавала краязнаўчы квіз "Краезнаўства: тэрыторыя гульні".

Праведзеныя мерапрыемствы паказалі навучэнцам, што веданне свайго краю ўзбагачае чалавека духоўна, развівае пачуццё патрыятызму, гонару за свой народ.

Навучэнцы 9 класа праверылі свае веды па прававой тэматыцы ў ходзе анкетавання з наступным абмеркаваннем "Ці ведаеш ты закон?".


15 студзеня 2022 г.

“Дзень здароўя”

      З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця і адказных адносін да свайго здароўя, ва ўстанове адукацыі прайшлі разнастайныя мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя. Праграму дня адкрыў баскетбольны марафон у выглядзе спаборніцтваў паміж зборнымі камандамі 10 і 11 класаў. Марафон прайшоў з цікавасцю і азартам, бо падчас спаборніцтваў выяўляліся і асабістыя вынікі, якія складаліся ў камандныя.

         Для навучэнцаў 5-8 класаў быў арганізаваны шахматны квэст "Белая ладдзя". Квэст прайшоў цікава, весела і жыва, а лепшым кампліментам мерапрыемству сталі шчыра счаслівыя вочы юных шахматыстаў.

Гульня-віктарына “Быць здаровым – здОрово!” з вучнямі пачатковых класаў

Навучэнцы 10-11 класаў у ходзе правядзення актуальнага дыялога "Шкодныя звычкі і кола зносін падлеткаў" абмеркавалі пагубнае ўздзеянне шкодных звычак на здароўе і жыццё падлетка.

У ходзе выканання творчых заданняў інтэрактыўнага занятку "Свет без наркотыкаў - тэрыторыя жыцця" навучэнцы 9 класа распрацавалі памятку "Умей сказаць НЕ наркотыкам", а таксама стварылі калаж "СТОП, наркотык".

Для законных прадстаўнікоў педагогам сацыяльным праведзена кансультацыя "Псіхалагічныя асаблівасці дзіцяці і выбар прафесіі". Законныя прадстаўнікі пазнаёміліся з асноўнымі памылкамі на шляху да правільнага выбару прафесіі, а таксама бацькам былі дадзены рэкамендацыі і памяткі па прафесійным самавызначэнні навучэнцаў.


08 студзеня 2022 г.

“Дзень карыснага адпачынку”

Спартыўнае свята “Алімпійскія надзеі”

Гульня па станцыям “Скарбы роднага краю”

Конкурсная праграма “Падарожжа па краіне Бяспекі”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.