Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

План работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Дата: 12 октября 2020 в 10:19

План

работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў 

дзяржаўнай установы адукацыі“Сяражская сярэдняя школа”

на 2020/2021 навучальны год

ТЭМА:

«Удасканаленне форм і метадаў выхаваўчай дзейнасці шляхам павышэння майстэрства класнага кіраўніка»

МЭТА: стварэнне ўмоў для ўдасканалення метадычнай педагагічнай дзейнасці, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці і асобаснай самарэалізацыі класных кіраўнікоў, прымянення класнымі кіраўнікамі сучасных падыходаў і тэхналогій выхавання навучэнцаў.

ЗАДАЧИ:

1.Павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню, прафесійнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях тэорыі і практыкі выхаваўчай работы.

2.Удасканаленне методыкі работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў класе з улікам інавацыйных педагагічных тэхналогій.

3.Каардынацыя дзейнасці класных кіраўнікоў у арганізацыі работы з класнымі калектывамі.

4. Актывізаваць удзел класных кіраўнікоў у семінарах, конкурсах, развіваць творчую ініцыятыву і імкненне да самаадукацыі.

5.Абагульненне і распаўсюджанне педагагічнага вопыту класных кіраўнікоў.

Пасяджэнне № 1

Тэма:Удасканаленне якасці арганізацыі і ажыццяўлення выхаваўчага працэсу у 2020/2021 навучальным годзе”.

Мэта: метадычнае забеспячэнне класных кіраўнікоў тэарэтычнай, нарматыўнай базай для мадэлявання выхаваўчай сістэмы ў вучнёўскім калектыве.

Задачы:

  1. Арыентаванне класных кіраўнікоў на засваенне нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння арганізацыі выхаваўчай работы ў 2020/2021 навучальным годзе.
  2. Вызначэнне мэты, задачы, прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Дата правядзення: 31.08.2020 г.

Пытанні для абмеркавання.

1.Вучэбна-метадычны блок

1.Аналіз і вынікі работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у 2019/2020 навучальным годзе. Арганізацыя метадычнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе.

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

2.ІМП “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”.

 Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

 класны кіраўнік 7 класа

3.Нарматыўна-прававое і метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу, метадычныя рэкамендацыі па ўліку арганізацыйна-выхаваўчай работы ў класным журнале.

 Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

4.Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні першага ўрока па тэме “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”.

 Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

 класны кіраўнік 7 класа

5.Вядзенне дзённіка падарожніка.

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

 класны кіраўнік 7 класа

Пасяджэнне № 2

                                                       

Тэма: “Роля класнага кіраўніка ў рабоце органаў вучнёўскага самакіравання класа і школы”.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення сістэмы арганізацыі самакіравання ў класе, павышэння ведаў па тэорыі і практыцы выхаваўчага працэсу ў школе, аказання дапамогі пры падрыхтоўцы, правядзенні і аналізу класных мерапрыемстваў, калектыўных творчых спраў.

Форма правядзення: ярмарка педагагічных ідэй

Дата правядзення:

Пытанні для абмеркавання

1.Вучэбна-метадычны блок

1. Вучнёўскае самакіраванне: азначэнне паняццяў. Сутнасць, мэты і прынцыпы самакіравання. Структура вучнёўскага самакіравання. Нарматыўна-прававая база вучнёўскага самакіравання.

Грышалёва Т.А., класны кіраўнік 11 класа

2.Органы самакіравання і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні. Адрозненні прававога статусу і магчымасці ўзаемадзення.

Радзюкевіч М.С., педагог-арганізатар,

 класны кіраўнік 4 класа

3.Узаемадзеянне класнага кіраўніка з актывам класа (з вопыту работы).

3.1.Элементы самакіравання ў пачатковай школе.

Савановіч М.С., класны кіраўнік 2 класа

3.2..Самакіраванне ў старэйшых класах.

 Салавей З.У., класны кіраўнік 8 класа

2.Практычны блок

“Як зрабіць класную справу цікавай і змястоўнай” (нестандартная класная гадзіна)

Радзюкевіч М.С., педагог-арганізатар, класны кіраўнік 4 класа

Пасяджэнне № 3

эма:Работа класнага кіраўніка па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў, наркаманіі і алкагалізму сярод няпоўнагадовых. Фарміраванне адказных паводзін і культуры здаровага ладу жыцця”

Мэта: павышэнне псіхолага педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця

Задачы:

  1. Пазнаёміць з нарматыўна-прававой асновай дзейнасці класных кіраўнікоў ў рабоце з вучнямі, якія прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
  2. Удасканаліць формы работы па фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця.
  3. Аказаць метадычную дапамогу класным кіраўнікам па арганізацыі заняткаў па бяспечных і адказных паводзінах вучняў.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення:

Пытанні для абмеркавання.

1. Вучэбна-метадычны блок

1.Прынцыпы і метады прафілактычнай работы з вучнямі розных форм уліку. Работа класнага кіраўніка па раннім выяўленні нядобранадзейнасці ў сям’і.

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

2.Прафілактыка шкодных звычак і фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця.

Юнах Г.С., класны кіраўнік 1 класа

3.Разнастайныя формы работы класных кіраўнікоў па выхаванні бяспечных і адказных паводзін вучняў.

Аляшкевіч С.В., класны кіраўнік 5 класа

2.Практычны блок

Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа па планеце здароўя”

Салавей Н.Г., класны кіраўнік 3 класа

Пасяджэнне № 4

Тэма: “Інфармацыйнае суправаджэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы”

Мэта: удасканаленне работы класных кіраўнікоў па фарміраванні інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

Форма правядзення: круглы стол

Дата правядзення: .

Пытанні для абмеркавання.

1. Вучэбна-метадычны блок

1.Фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу – найважнейшая складаючая сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

2.Класны кіраўнік у інтэрнет-сетцы: суправаджэнне працэсаў сацыялізацыі падлеткаў у Інтэрнет-прасторы. Навучанне дзяцей і падлеткаў бяспечным паводзінам ў сетцы Інтэрнет.

Акуловіч Н.І., класны кіраўнік 9 класа

3.Эфектыўнае ўзаемадзеянне з сям’ёй па праблеме бяспечных паводзін у Інтэрнет-прасторы (памяткі для бацькоў).

Кіслячонак Г.В., класны кіраўнік 10 класа

4.Арганізацыя аздараўлення ў летні перыяд.

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

2.Практычны блок

Інфармацыйная гадзіна “Камп’ютар – сябар?”

Піліпёнак Т.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання,

класны кіраўнік 7 класа

 На працягу года:

1.Стварэнне банка цікавых педагагічный ідэй класнага кіраўніка.

2.Правядзенне маніторынгу па вывучэнні ўзроўню выхаванасці вучняў.

3.Агляд метадычнай літаратуры па праблемах арганізацыі выхаваўчай дзейнасці.

4. Аранізацыя індывідуальных кансультацый для класных кіраўнікоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.